13.03.2012 / 14:22

«Слуцкі гасцінец» ці «Каржанеўскага»? — Мінгарвыканкам раіцца, як назваць новыя станцыі метро +мапа Google 29

А якія варыянты прапануеце Вы?

Мінгарвыканкам запытаўся ў мінчукоў, як варта назваць станцыі трэцяй лініі мінскага метро (ад цэнтра ў бок Курасоўшчыны), будаўніцтва якой пачнецца не раней за 2014 год.


Спецыяльная камісія пакуль што абрала наступныя назвы:

1. Станцыя на скрыжаванні вул. Кіжаватава і Каржанеўскага — «Слуцкі Гасцінец» (ранейшы працоўны варыянт — Каржанеўскага);

2. Станцыя на скрыжаванні вул. Кіжаватава і Асіповіцкай — «Немаршанскi парк» (Лошыцкая);

3. Станцыя на тэрыторыі былога аэрапорта «Мінск-1» — «Аэрадромная»;

4. Станцыя на скрыжаванні вул. Жукоўскага і Варанянскага — «Кавальская Слабада» (Жукоўскага);

5. Станцыя каля чыгуначнага вакзала — «Вакзальная»;

6. Станцыя на скрыжаванні вуліц К. Цэткін і Нямігі на плошчы Багушэвіча — «Плошча Францiшка Багушэвiча» (Клары Цэткін)

7. Станцыя на скрыжаванні другой і трэцяй лініі мятро на Юбілейнай плошчы — «Юбiлейная плошча».

* * *

Як бачна,

Мінгарвыканкам прапануе захаваць тапонімы аб’ектаў, якія знаходзіліся раней на месцы будаўніцтва метро.
Падобны прынцып прымяняўся і падчас будаўніцтва апошніх станцый на першай лініі метро — «Грушаўка», «Міхалова», «Пятроўшчына».

Другі ўчастак трэцяй лініі метро звяжа цэнтр горада з мікрараёнам Зялёны Луг. Запланаваныя станцыі на пр. Машэрава, вул. В. Харужай, плошчы Бангалор, вул. М. Багдановіча, вул. Кальцова і ў Зялёным Лузе. Назвы гэтых станцый пакуль што не выбіраліся.

* * *

Свае прапановы можна адправіць па факсе на нумар 200-97-81 альбо напісаць па паштовым адрасе 220030, Мінск, пр. Незалежнасці, 6.

ЯМ

0
Міколка-Паравоз / Адказаць
13.03.2012 / 14:30
Аляксадраўская - Віктараўская - Дзмітр'еўская - Нікалаеўская - Шклоўская
0
Yura / Адказаць
13.03.2012 / 14:44
А смысл? Раньше тоже проводили опрос по поводу названий станций метро в сторону Малиновки. Например количество голосов за название "ст. Медуниверситет" более чем в 4 раза превысило количество голосов за название "ст. Петровщина". Но сделано было все наоборот. Это все бессмысленно.
0
перайманне досвяду / Адказаць
13.03.2012 / 14:49
А ў маскве які падыход?
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру