Пра гэта «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» паведаміў Алег Бялесікаў, дырэктар дэльфінарыя.

Нагадаем, 10 сакавіка двухгадовы хлопчык, які з бацькамі наведваў дэльфінарый, зваліўся ў тэхнічную адтуліну і ўпаў у ваду. Следам скокнуў яго бацька. Сур’ёзных траўмаў дзіця не атрымала, але перажыло псіхалагічны шок.

Усё гэта адбывалася за крок ад сцэны, на якой пастаянна фатаграфуюцца малыя. Хлопчык ўваліўся ў дзірку шырынёй 15 сантыметраў і праляцеў два метры ўніз.

«У гэтым месцы наогул не павінны хадзіць людзі, — адзначыў дырэктар дэльфінарыя. — Там стаіць наш супрацоўнік, які не падпускае наведнікаў да тэхнічнай адтуліны, але ў той момант ён адлучыўся. За промах мы яго пакаралі — звольнілі, таксама пазбыўся пасады чалавек, які адказвае за тэхніку бяспекі. Пасля таго, што адбылося, фатаграфаваць сталі ў іншым месцы — на галоўным памосце, а адтуліна зараз латаюць рабочыя.

Супрацоўнікі дэльфінарыя кожны дзень ездзяць да пацярпелага малога з садавінай. І ўжо паабяцалі ўсёй сям’і бясплатны курс дэльфінатэрапіі. Спецыяльна для гэтага ў Мінск з Масквы прыедзе доктар, які разам з дэльфінамі за 10 сеансаў «супакоіць» сям’ю. Гэта не самае таннае задавальненне. За 15 хвілін плавання з дэльфінамі ў басейне наведнікі мінскага дэльфінарыя выкладваюць па 650 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0