13.03.2012 / 19:37

Ад 14 сакавіка цэны на паліва вырастуць на 5%? 2

У Беларусі ў бліжэйшы час будуць у сярэднім на 5% павышаныя цэны на аўтамабільнае паліва,
паведамляе АФН з спасылкай на «крыніцы ва ўрадзе краіны». Аператары АЗС сцвярджаюць, што пакуль не бачылі новага прэйскуранта цэнаў канцэрна «Белнафтахім».

Па звестках крыніцы,

цана бензіну АІ-92 на АЗС складзе 6000 рублёў за літр (рост цаны — 5,3%), АІ-95 — 6450 рублёў (на 5,7%), дызельнага паліва — 6600 рублёў (на 4,8%).

«Цэны падвышаюцца з нуля гадзін 14 сакавіка», — запэўніў суразмоўца.

Як паведамілі карэспандэнту «НН» на шэрагу заправак, ліста з загадам падвышаць цэны яны пакуль не атрымалі.
Але ліст можа прыйсці факсам і за гадзіну-дзве да «моманту Х», кажуць суразмоўцы.
Звесткі пра тое, што цэны на паліва будуць падвышацца ў сакавіку, яны пацвярджаюць.

Апошні раз цэны на аўтамабільнае паліва былі павышаныя адразу на 10% у пачатку снежня 2011 года, што стала 11 па ліку павышэннем цэнаў за мінулы год. У зімовыя месяцы 2012 улады запэўнівалі, што да заканчэння ацяпляльнага сезону павышэння цэнаў на паліва не плануецца.

СМ

0
Кнехт / Адказаць
13.03.2012 / 22:31
Гэтага мала. Каб панізіць колькасць ДТП, патрэбна павялічыць кошт паліва да еўрапейскага ўзроўня. Тады за рулём застануцца толькі людзі з еўрапейскім дастаткам. А ўсім астатнім - радавацца жыццю, гледзячы БТ!
0
Кнехту / Адказаць
14.03.2012 / 09:44
Правильно!!! И на всё остальное – жратву, жильё, услуги... и т.д. тоже "патрэбна павялічыць кошт да еўрапейскага ўзроўня"! А зарплаты нужно понизить. "Тады застануцца жыць толькі людзі з еўрапейскім дастаткам. А ўсе астатнія - здохнуць, гледзячы БТ!" Так им и надо, туда им и дорога!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру