13.03.2012 / 20:52

Сяргею Шупу адмоўлена ў беларускай візе 17

Ён меўся весці ў Мінску прэзентацыю кнігі.

Журналісту Беларускай службы радыё «Свабода» (Прага) Сяргею Шупу адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь. Сёння журналіст, які жыве ў сталіцы Чэхіі, атрымаў у беларускім консульстве свой пашпарт з пазнакай «адмоўлена».

Сяргей Шупа павінен быў весці прэзентацыю рамана Альгерда Бахарэвіча «Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення», што павінна прайсці 22 сакавіка ў Мінску.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2011 г. не атрымала беларускай візы 81-гадовая Галіна Руднік, якая збіралася прэзентаваць у Мінску кнігу сваіх ўспамінаў «Птушкі пералётныя», што выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды». Былой супрацоўніцы радыё «Свабода», што з сярэдзіны 1950-х жыве ў Мюнхене, адмовілі ў візе ў беларускім пасольстве ў Берліне. Прычыну адмовы не патлумачылі.

Шупа вядомы не толькі як радыёжурналіст, але і як мовазнавец і перакладчык. Разам з Янам Максімюком стварыў сайт litaratura.org

АГ

0
Алень / Адказаць
13.03.2012 / 21:10
А навошта ў пашпарт штампік ставіць? Каб іншым разам менш часу на праверку чорных сьпісаў траціць?
0
Антон Астаповіч / Адказаць
13.03.2012 / 22:16
Родина простила. Родина ждёт!
0
Антон Астаповіч / Адказаць
13.03.2012 / 22:19
У ў прынцыпе - яшчэ гуманна паступілі. Маглі шлёпнуць візу ў пашпарт, а па прыездзе ў Сінявокую - пасадзіць За дыскрэдытацыю, напрыклад, усяго святога.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру