13.03.2012 / 22:25

Аператар life:) павысіць кошт паслуг з 4 красавіка 2

Аператар мабільнай сувязі life:) паведаміў аб змяненні з 4 красавіка кошту паслуг і ўмоў абслугоўвання на шэрагу тарыфных планаў.

На колькі будуць павышаны тарыфы, не ўдакладняецца.
Разам з тым адзначана, што без змяненняў застануцца тарыф 0 руб./мін. унутры сеткі на ўсе нумары абанентаў life:), памеры штомесячных абавязковых плацяжоў па раней заключаных дагаворах з абавязацельствамі, тарыфы на карпаратыўных тарыфных планах.

Ранейшым таксама застанецца кошт пакетаў мабільнага інтэрнэта, дадатковых паслуг і паслуг абаненцкага абслугоўвання. Новыя тарыфы і ўмовы абслугоўвання будуць апублікаваны на сайце аператара life:) 4 красавіка.

Нагадаем, 12 сакавіка павысіла тарыфы на свае паслугі таксама кампанія «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС).

0
ф / Адказаць
13.03.2012 / 23:05
Цены на топливо повышаются в среду - день, когда организовывались молчаливые акции... http://news.tut.by/economics/278692.html
0
321-бах / Адказаць
14.03.2012 / 00:09
Аператар лайф павысіць тарыф "0 рублёў" да тарыфу "0 баксаў". Лічбы наперадзе нулёў будуць узгадняцца ў адмінпрэзіне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру