У сераду 14 сакавіка старшыня Нацбанка Надзея Ермакова адказвала на пытанні чытачоў «Рэспублікі». Адным з пытанняў было, які сэнс у столькіх нулях і ці будуць праводзіць дэнамінацыю. Старшыня Нацбанка нечакана кажа, што пакуль «нулі» ўмяшчаюцца ў кашалькі, патрэбы ў дэнамінацыі няма.

«Не выключана, што некалі дэнамінацыя будзе, калі ў нас моцна вырастуць прыбыткі, і ў нашых кашальках гэтыя купюры ўжо не будуць змяшчацца. Сёння пакуль і ў балансе, і ў калькулятарах, і ў кашальках усе нулі яшчэ памяшчаюцца», — сказала Ермакова.

«Пры той дэвальвацыі, якая ў нас была ў мінулым годзе, сёння пакуль пра дэнамінацыю казаць нельга.
Трэба ўзнавіць цалкам эканоміку, грашова-крэдытную сістэму ўсю прывесці ў парадак, каб у нас і працэнтныя стаўкі былі нармальныя, хаця б ніжэйшыя за 10%, тады можна будзе казаць пра дэнамінацыю!
Любая дэнамінацыя ўсё адно прыводзіць да росту інфляцыі. Бо цэны ў прынцыпе акругляюцца, але на рынку, калі памятаеце апошнюю дэнамінацыю, таннейшым нічога не стала. Засталіся з тымі жа нулямі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?