zimbio.com

zimbio.com

Аргенцінская прыгажуня Заіра Нара не збіраецца выдаваць падрабязнасцяў расставання з уругвайскім форвардам «Інтэра» Дыега Фарланам.

Фарлан і Нара рыхтаваліся да вяселля. Здавалася, яны шчаслівыя. Аднак за два тыдні да шлюбу Заіра і Дыега ўшчэнт пасварыліся.

«Было б у мяне трое дзяцей, можа быць, я і перажывала б.
Што здарылася, тое здарылася. Прычыну нашага разладу не ведае ніхто. І не даведаецца», — кажа Нара.
Зараз Заіра сустракаецца з тэнісістам Хуанам Манака.
«Пазнаёміліся мы праз агульных сяброў, — распавяла мадэль у інтэрв’ю часопісу Revista Viva. — Хуан — выдатны чалавек, з кучай вартасцяў».

«Нам добра разам, — сцвярджае Нара. — Ні з кім я не пачувалася так лёгка, як з Хуанам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?