Нацыянальны банк Беларусі падрыхтаваў змяненні ў Банкаўскі кодэкс, заканадаўчае прыняцце якіх пацягне забарону для банкаў на спагнанне камісійных збораў пры крэдытаванні фізічных асоб, паведаміў намеснік кіраўніка праўлення Нацбанка Сяргей Дубкоў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Мінску.

«Пры крэдытаванні фізічных асоб будуць прыбраныя ўсе камісійныя ўзнагароджанні. Кошт крэдыту будзе вызначацца толькі працэнтнай стаўкай», — сказаў С.Дубкоў.

«Спадзяюся, што парламентарыі нас падтрымаюць», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?