Звесткі пра галадоўку 14 вязняў СІЗА № 1 абнародавала інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Платформа».

Па звестках праваабаронцаў, 22 лютага вязні аб’явілі масавую галадоўку, пратэстуючы супраць метадаў вядзення следства супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Паведамляецца, што ўсе яны — абвінавачаныя па справе пра дзейнасць арганізаванай злачыннай групы ў Пастаўскім раёне Віцебшчыны. Іх справу слухае Беларускі вайсковы суд.

Па «Платформы», вязні заяўляюць, што матэрыялы іх справы фальсіфікаваліся, на сведкаў і пацярпелых аказваўся ціск.

У дэпартаменце выканання пакаранняў (ДВП) МУС гэтую інфармацыю абвяргаюць: «Няма такой інфармацыі. Я б ёй валодаў. Упершыню чую. Ды не, у такой колькасці мы рэагуем і дакладваем. Чатырнаццаць чалавек? Не, гэта няпраўда, такога няма!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?