З такім патрабаваннем ён звярнуўся да кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Пра гэта ён паведаміў у сваім лісце да сустаршыняў БХД Паўла Севярынца, Віталя Рымашэўскага і Георгія Дзмітрука, паведамляе сайт БХД.

Акрамя таго, ён папрасіў аб падтрымцы БХД генеральнага сакратара ХДС Германа Гроэ. «Факты адмовы ў рэгістрацыі і спробы запалохвання цэлага шэрагу асоб, якія падпісалі заяву аб рэгістрацыі партыі, з’яўляюцца чарговым пацверджаннем рэпрэсіўнай палітыкі кіраўніцтва беларускай дзяржавы. У дадзенай сітуацыі хачу вас запэўніць у нашай салідарнасці», — адзначыў ён.

«Вам асабіста перадаю сардэчныя прывітання і глыбокую павагу ў сувязі з тым, што вы, нягледзячы на вялікі рэпрэсіўны ціск, працягваеце мужна адстойваць свабоду і хрысціянска-дэмакратычныя каштоўнасці. У вашай важнай працы жадаю вам вытрымкі, высокага ўзроўню падтрымкі і поспехаў», — піша Рональд Пофала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?