Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 16 сакавіка, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу па заходняй палове, днём месцамі невялікія ападкі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 10°С на ўсходзе да плюс 2°С на захадзе,

днём плюс 2–8°С, на паўднёвым захадзе да плюс 10°С.

У Мінску 16 сакавіка воблачна з праясненнямі. Раніцай і днём невялікія ападкі. Раніцай слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3–8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 3–5°С, днём плюс 3–5°С.

17 сакавіка па краіне прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу па паўночным усходзе, днём месцамі па Віцебскай вобласці невялікія ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3°С,

днём плюс 5–12°С, па паўднёвым захадзе да плюс 16°С.

18 сакавіка ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па Віцебскай вобласці невялікі дождж. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 5°С,

днём плюс 8–15°С, па паўднёвым захадзе да плюс 17°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?