У ліпені ў Беларусі пачнецца серыйны выпуск айчынных дзіцячых падгузкаў,паведаміў прэм`
Гэта будзе першая ў краіне сучасная вытворчасць па выпуску падгузкаў.
Чакаецца, што тут штогод будуць выпускаць 112 млн. штук гэтай прадукцыі, паведамляепрэс-служба ўрада.
Паводле слоў Мясніковіча, патрэбнасці Беларусі ў гэтай прадукцыі ацэньваюцца ў 100 млн. штук у год.
Плануецца, што новая прадукцыя будзе пастаўляцца на ўнутраны рынак і на экспарт. Як адзначыў Мясніковіч, запуск вытворчасці будзе спрыяць зніжэнню цэн на падгузкі на беларускім рынку.
Як паведаміў журналістам намеснік дырэктара прадпрыемства «БелЭмса» Сяргей Чорны, інвестыцыі ў будаўніцтва новага завода ацэньваюцца больш як у 4 млн. еўра. «Мы разлічваем прыкладна 80% вырабленай прадукцыі пастаўляць на расійскі рынак», — сказаў ён.
Сучасная лінія для выпуску гэтай прадукцыі італьянскай вытворчасці павінна паступіць на завод у канцы сакавіка — пачатку красавіка.
Чакаецца, што ў маі будуць выпушчаны першыя партыі дзіцячых падгузкаў, а ў ліпені пачнецца іх серыйная вытворчасць.
Заснавальнік прадпрыемства «БелЭмса» Асман Учар у сваю чаргу адзначыў, што «ў Беларусі ствараюцца спрыяльныя ўмовы для прыцягнення замежных інвестыцый». Гэты інвестар ужо пабудаваў у Магілёве тэкстыльную вытворчасць і завод па выпуску бетону. Наступны праект — завод па вытворчасці падгузкаў.