Фота FFM.COM.MK

Фота FFM.COM.MK

Футбольная федэрацыя Македоніі прыняла рашэнне прыпыніць чэмпіянат краіны па футболе з-за высокай небяспекі ўзнікнення новых міжэтнічных сутыкненняў паміж македонцамі і албанцамі.

Перанесеныя ў першую чаргу матчы 20-га тура вышэйшай лігі ў горадзе Цетава [у 2001 г. у гэтым горадзе успыхнуў ўзброены канфлікт] паміж клубамі «Шкендзія» — «Вардар» і «Цетакс» — «Напрэдак». Аднак паводле рэгламенту чарговы тур першынства не можа пачацца, пакуль не будуць згуляныя ўсе матчы мінулага туру, то ўвесь чэмпіянат будзе прыпынены на нявызначаны тэрмін.

Як паведамляе прэс-служба федэрацыі, адкладзеныя ўсе матчы бліжэйшага 21-га тура першынства краіны, а таксама 18-га тура ў другой лізе.

Некалькі сутыкненняў паміж албанцамі і македонцамі адбыліся ў пятніцу на тэрыторыі Македоніі, у тым ліку ў сталіцы Скоп’е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?