15.03.2012 / 16:16

Прафесар Крыштаповіч: Радзівілы, Сапегі, Агінскія не маюць нічога супольнага з беларускай ментальнасцю — відэа 251

А гісторыю ВКЛ трэба выкінуць на звалку гісторыі.

15 сакавіка ў Мінску адбыўся круглы стол «Рэлігійны фактар ​​нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

Намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку, доктар філасофскіх навук, прафесар Леў Крыштаповіч заявіў, што ў Беларусі павінна быць прынятая

«праграма імпартазамяшчэння ідэй — ідэй, якія актыўна навязваюцца нам сёння».
Сярод такіх ён назваў ідэі агрэсіўнай канкурэнцыі, асабістага поспеху, меркантыльнасці і іншыя.

«Мы павінны культываваць і развіваць нашы нацыянальныя традыцыі, — заклікаў вучоны. — Праўда, часам пад імі пачынаюць прапагандаваць такія традыцыі, якія, я лічу, не маюць нічога агульнага з ментальнасцю нашага народа.

Калі ў нашу беларускую культуру цягнуць Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх як прадстаўнікоў беларускіх шляхетных родаў. Гэтыя імёны прыналежаць іншай культуры, іншай ментальнасці».

На думку прафесара,

«спробы вывесці беларускую ідэнтычнасць з так званага Вялікага княства Літоўскага ляжаць у баку ад рэальнага працэсу нашага духоўнага ўмацавання і развіцця»

«Спецыфіка беларускай ментальнасці склалася такім чынам, што яна фармавалася ў рамках самога народа — сялянства і мяшчанства. Вышэйшага этнічнага саслоўя не было, яно было дэнацыяналізаваным», — перакананы Леў Крыштаповіч.

0
О_о / Адказаць
15.03.2012 / 16:17
Профессор? Он же даже говорить не научился.
0
Ranger / Адказаць
15.03.2012 / 16:24
І хто яму прафесара даў? Сорам.
0
qwertz / Адказаць
15.03.2012 / 16:31
Vos chort ! U topku jaho ! Nu i rozha, vochy behajuc uves' chas, havoryc pounuju herniu, miashae usio u kuchu, typovaja prapahanda. Jaki jon prafesar, heta zh prydurak pouny i zhapaliz!
Паказаць усе каментары/ 251 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру