Пра гэта стала вядома Насце Палажанцы, нявесце актывіста.

«30 дзён — такога тэрміну яшчэ ніколі не было, як правіла, больш за 10 сутак не даюць. З чым гэта звязана, не ведаем. Але мы ўпэўненыя і бачым паводле тэндэнцыі, што гайкі закручваюцца ўсё болей, ціск узмацняецца. Ці ёсць мэтай прымусіць яго да падпісання нейкіх папераў, ці мэта ў тым, каб штосьці прадэманстраваць на ім, невядома.

Але Зміцер трымаецца моцна, бадзёра. У размове з адвакатам быў спакойны, што сведчыць пра тое, што Дашкевіч і праз гэтае выпрабаванне пройдзе прыстойна».

Зміцер Дашкевіч адбывае 2 гады ў Глыбоцкай калоніі. Актывіст быў арыштаваны за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года, і асуджаны паводле артыкула аб злосным хуліганстве. Сваёй віны Зміцер Дашкевіч не прызнае і кажа пра правакацыю спецслужбаў.

Спачатку Зміцер Дашкевіч адбываў тэрмін у Горацкай калоніі, адкуль у канцы мінулага года яго перавялі ў Глыбоцкую калонію і змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. У гэтай калоніі сама меней двойчы Дашкевіча каралі карцарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?