Санкцыі супраць Беларусі могуць прывесці да страт у Латвіі памерам 480,9 млн. еўра, заявіла парталу Nozare.lv генеральны дырэктар Латвійскай канфедэрацыі работадаўцаў Ліга Менгелсоне.
Ёсць сур’ёзная рызыка, што санкцыі закрануць адну з прыярытэтных галін эканомікі Латвіі — транспарт,
дадала Менгелсоне. Калі санкцыі будуць накіраваныя супраць беларускіх прадпрыемстваў, звязаных з транзітам нафты і вугалю, скароціцца абарот грузаў на чыгунцы.
Гэта 57% агульнага аб’ёму перавозак, 3% унутранага валавога прадукту і 8,1% бюджэтных даходаў краіны.
Менгельсоне падкрэсліла, што Латвіі не трэба баяцца апынуцца ў меншасці ў ЕС па «беларускім пытанні», адстойваючы ўласныя эканамічныя інтарэсы.
0
0
0
0
0
0