15.03.2012 / 17:31

«Каваленка мой паслядоўнік. Я хачу, каб ён жыў» 10

Алесь Яжэвіч з Чэрвеньскага раёна прапануе памяняцца месцамі з палітвязнем Сяргеем Каваленкам.

«Калі за сцяг і за веру канае ў турме патрыёт Сяргей Каваленка, я не магу маўчаць. Смерць сцяганосца ляжа цяжкім грахом на кожнага з нас, хто не зрокся Радзімы, а значыць — і на мяне. Я на добрыя 20 год раней за Каваленку вывешваў бел-чырвона-белыя сцягі. Пасадзіце мяне замест Каваленкі», — кажа Аляксандр Яжэвіч з вёскі Заполле (Чэрвеньскі раён).

«Каваленка разумна робіць, што галадае, але рэсурс не бясконцы. Ягоная вага ў 50 кілаграмаў пры росце 182, -- лішняе сведчанне, што яму засталося нямнога. Я хачу, каб ён жыў. Такія людзі патрэбныя Беларусі, каб краіна захавала незалежнасць», — лічыць грамадзянін.
Алесь Яжэвіч ужо колькі часу не можа знайсці працы, бо паўсюль прынцыпова ўжывае беларускую мову. У мужчыны вышэйшая адукацыя, скончыў Лінгвістычны ўніверсітэт. Сяргея Каваленку ён называе сваім паслядоўнікам, бо сам Яжэвіч ў 1980-я вывешваў сцягі.
«У Валожыне вывесіў бел-чырвона-белы штандар над будынкам райвыканкама. У тагачаснага мэра горада ногі сталі падкашвацца, калі ён тое пабачыў. Гатовы расказаць пра ўсе іншыя выпадкі, калі мяне памяняюць месца з Сяргеем Каваленкам», — кажа А.Яжэвіч.
Сяргей Каваленка ад 8 лютага трымае бесперапынную галадоўку. Яго асудзілі на 2 гады і 1 месяц за парушэнне ўмоваў адбыцця «хатняй хіміі», якой яго пакаралі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Зміцер Панкавец

0
valkyrija / Адказаць
15.03.2012 / 17:47
У нашай дзяржаве вырашыць праблемы прававым спосабам ці грамадскімі акцыямі немагчыма! Людзі, якія жадаюць «дакрычацца» да суайчыннікаў вымушаны ісці на гераічныя учынкі (у нечым нават маргінальныя), каб іншыя, хто трымае вочы долу, хоць паглядзелі вакол сябе, каб пабачылі, што адбываецца побач, у якім брудзе жывем... Вось і Аляксандр Яжэвіч знайшоў для сябе ТАКІ шлях... ВЕЛЬМІ паважаю людзей, пра якіх кажуць - і адзін у полі - ваяр. Шкада, што не знаходзіцца тое, што аб'яднае большасць
0
tit / Адказаць
15.03.2012 / 17:54
Алеся Яжэвiча знаю по учёбе в МГПИИЯ. Алесь, памятаеш, як ты, я i Вася здавалi залiк па белмове Рудакоускаму=Дуракоускаму? Я не такой принципиальный человек, как Алесь. Запахло жареным, пришли к власти шариковы, я быстро свалил в Москву... А Алесь змагар!
0
Шкваркаед / Адказаць
15.03.2012 / 19:31
Падтрымалі Сяргея?! http://www.bielarus.eu/?q=node/573
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру