Транспартная міліцыя апублікавала фатаграфіі падазраванага ў лжэмініраванні мінскага чыгуначнага вакзала і звярнулася да грамадзян, якія маюць звесткі пра гэту асобу, паведаміць пра яго ў праваахоўныя органы.

Транспартная міліцыя сумесна з іншымі праваахоўнымі органамі працягвае шукаць падазраванага па крымінальнай справе, заведзенай па ч.1 арт. 340 КК Беларусі (ілжывае паведамленне пра рыхтаваны выбух).

Нагадаем, пра лжэмініраванне чыгуначнага вакзала сталіцы паведаміў невядомы мужчына 12 сакавіка ў 20.17.

Тады да вакзала былі сцягнутыя група размініравання, экіпажы МНС і хуткай. З будынка былі эвакуаваныя каля 700 чалавек: работнікі вакзала і пасажыры. У мэтах бяспекі рух цягнікоў быў часткова абмежаваны, саставы з 1-га і 2-га шляхоў адпраўляліся далей ад будынка, на 3-і і 4-ы. Ніякіх падазроных прадметаў спецыялісты не выявілі, і ў 21,40 вакзал запрацаваў у штатным рэжыме.

Праваахоўнікі высветлілі, што той, хто тэлефанаваў, скарыстаўся тэлефонам-аўтаматам на трэцім паверсе вакзала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?