У горадзе Горкі Магілёўскай вобласці пачаліся праблемы з малаком. Да пэўнага часу малако ў нас было 1,5%, 2,5% і 3, 2%. Гэта ўсіх задавальняла, асабліва пенсіянераў і малазабяспечаных (у якія мы ўсе сябе залічваем). А потым, наш масласырзавод (думаю, не без ціхай згоды кіраўніцтва раёна) дадаў у малако вітамінныя дабаўкі (нібыта клапоцячыся пра нашае здароўе), і малако 1,5% пачало каштаваць 3730 руб., 2,5% — 4480 руб., а вось малако 3,2% наогул з прылаўкаў крамаў знікла, а з’явілася 3,6% па цане 4990.

Пытанне ў тым, для чаго гэтая махінацыя. Адказ просты: на вітамінізаванае малако нефіксаваная цана — можна народ спакойна «раздзяваць». А дзе нам купіць простае малако (без вітамінаў) тлустасцю 1,5, 2,5, 3,2%? Чакаю дапамогі і адказаў на пастаўленыя пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?