Папулярная сетка рэстаранаў хуткага харчавання «Макдональдс» крыху падняла цэны на некаторыя віды сваёй прадукцыі ў Мінску.

Павялічыўся кошт практычна ўсіх сэндвічаў, бульбы фры, гарачых напояў. У самой кампаніі павышэнне коштаў не каментуюць.

Гамбургер у сетцы хуткага харчавання падаражэў з 7800 да 8 400 рублёў, падвойны чызбургер — з 17 200 да 18 300 рублёў,
«Біг Мак» — з 22 200 да 23 100 рублёў. Адна з самых высокіх коштаў — на «Біг Тэйсці». Гэты сэндвіч падаражэў з 33 300 да 34 800 рублёў. «Чыкен бекон» каштуе 30 300 рублёў.
Цана стандартнай порцыі бульбы фры вырасла з 6 900 да 7200 рублёў,
вялікая порцыя каштуе ўжо 9 900 рублёў. Кубак гарбаты цяпер будзе каштаваць 4 200 — 4 500 рублёў.

Дзіцячы набор «Хэпі міл» каштуе зараз 26 700 рублёў. Марозіва — 7 200 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?