Дар'я Домрачава заняла 3-е месца ў спрынцы на 7.5 км падчас апошняга этапа Кубка свету па біятлоне (Ханты-Мансійск, Расія),
Золата выйграла немка Магдалена Нойнер з вынікам 22 хвілін 11,5 секунды (2 промахі), украінка Віта Семярэнка -- 2-я (+3,2), Дар'я саступіла Нойнер 16,2 секунды (1 промах) і заваявала бронзу.
У суботу пройдзе гонка пераследу (пагоня), а ў нядзелю біятлонны сезон завершыцца мас-стартам.