58-гадовы жыхар Добруша, які змог выратавацца падчас пажару ў лютым, усё ж загінуў ад агню ў сакавіку.

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, першы пажар адбыўся ў прыватным доме мужчыны 20 лютага, але тады ён паспеў выбрацца самастойна з агню. Затым гаспадар дома адмарозіў ногі і трапіў у бальніцу.

У лячэбнай установе ён вёў асацыяльны лад жыцця — курыў і ўжываў спіртное, у сувязі з чым 13 сакавіка яго выпісалі датэрмінова.

У родных сценах мужчына пражыў каля сутак — у ноч з 14 на 15 сакавіка ён задыхнуўся ад дыму ў выніку пажару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?