Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак мяркуе, што спісы невыязных будуць працаваць і надалей. Пра гэта ён заявіў падчас
«Я да апошняга не верыў, што службоўцы пойдуць на настолькі незаконны крок — увесьці забарону без усялякіх падстаў. Раней рэпрэсіўныя меры хаця б фармальна абапіраліся на вонкава прававыя абставіны. Але абмяжоўваць выезд, спасылаючыся на грамадзянскую справу, якой няма, (прычым у сытуацыі, калі гэта лёгка правяраецца) — гэта новая плынь у працы спэцслужбаў… Цяпер, натуральна, я ужо не вельмі зьдзіўлюся, калі будуць сфабрыкаваны нейкія падставы. Але штучнасьць гэтага зробіцца яшчэ больш відавочнай! — заявіў ён. —
Вось у чэрвені 2012 года спэцслужбам будзе палёгка — набудуць моц зьмены у Закон аб уезьдзе і выезьдзе, і забарону на выезд можна будзе прымяняць на падставе таго, што асоба знаходзіцца ў прафіляктычным сьпісе КДБ.Тут ужо поўная вольніца! Гэтыя спэцыялісты, як паказвае практыка, аформяць справу любым чыслом».
0
0
0
0
0
0