18.03.2012 / 01:22

Канавалаў і Кавалёў расстраляныя абноўлена 236

Любоў Кавалёва атрымала сёння ліст з Вярхоўнага суда. Увечары пра выкананне прысуду паведаміла таксама АНТ.

Ліст з Вярхоўнага суда з паведамленнем аб выкананні прысуду атрымала маці Уладзіслава Кавалёва. Гэта быў звычайны ліст, нават не заказны, адпраўлены 16 сакавіка.

Даведку даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску. Ліст з паштовай скрыні дастала маці, Любоў Кавалёва.

Гаварыць яна не можа — толькі плача.

«Во толькі што мама са скрыні дастала. Вярхоўны суд… ад 16.03 ліст… што прысуд прыведзены да выканання… Мама яго атрымала. Яны яго забілі, усё было дарэмна, усё дарэмна»,
— кажа Таццяна, сястра Уладзіслава Кавалёва.

14 сакавіка сталя вядома, што Аляксандр Лукашэнка не памілаваў Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.

16 сакавіка маці Кавалёва разам з адвакатам перадалі заявы з просьбай даць пісьмовыя адказы, дзе знаходзіцца Улад, у ізалятар КДБ і ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС. У ДВП заяву не прынялі, сказалі, што трэба звяртацца ў Вярхоўны суд.

30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў Уладзіслава Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэрарызме і прысудзіў яго да смяротнага пакарання. 7 снежня асуджаны падаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

Дзмітрый Канавалаў, таксама асуджаны на смяротнае пакаранне паводле абвінавачання ў тэрарызме па гэтай крымінальнай справе (тэракт у мінскім метро 11 красавіка 2011 г, у выніку якога загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек, 387 атрымалі раны), прашэнне аб памілаванні падаваць адмовіўся. Як стала вядома ўвечары з паведамлення агенцтва БелТА і АНТ, прысуд у дачыненні яго таксама выкананы.

0
Костя / Адказаць
17.03.2012 / 11:48
Сочувствую..
0
famich / Адказаць
17.03.2012 / 11:50
Кожны з нас наступны, цябе могуць абвінаваціць - затрыманне, суд... Куля ў патыліцу.
0
Джон / Адказаць
17.03.2012 / 11:52
На его месте должен быть другой человек!..
Паказаць усе каментары/ 236 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру