Масквічы нясуць кветкі і памінальныя свечкі да амбасады Беларусі пасля паведамленняў аб выкананні смяротнага прысуду ў дачыненні да Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, паведамляе «Інтэрфакс».
У суботу ўвечары да беларускай амбасады прыйшлі людзі з кветкамі ў руках, запалілі свечкі і пакінулі іх перад будынкам дыпмісіі. У цяперашні час людзі працягваюць несці кветкі, у тым ліку белыя ружы, перавязаныя чорнымі стужачкамі.
Паліцыя не ўмешваецца ў тое, што адбываецца.
На пытанне карэспандэнта «Інтэрфакса» аб тым, што заахвоціла яе прыйсці да пасольства, адна з дзяўчат сказала: «Гэта мая асабістая пазіцыя, я не грамадзянка Беларусі, але лічу, што ў сучасным свеце караць смерцю людзей дзіка».
У Віцебску, каля дома, дзе жыў адзін з расстраляных Уладзіслаў Кавалёў, таксама сабраліся людзі з кветкамі і свечкамі, але супрацоўнікі АМАП не дазваляюць пакідаць іх каля кватэры.
Беларусы Масквы збіраюцца каля пасольства ў нядзелю, а
- * *
Каля амбасады Беларусі ў Маскве ў нядзелю прыняты павышаныя меры бяспекі ў сувязі з чаканымі акцыямі пратэсту супраць пакарання асуджаных за тэракт у мінскім метро, паведамляе РІА «Навіны».
«Будынак дыпмісіі на вуліцы Марасейка ўзяты пад узмоцненую ахову, яго ахоўваюць больш за дзесяць супрацоўнікаў паліцыі», — паведаміла агенцтву крыніца ў праваахоўных органах.
З учорашняга вечара да будынка амбасады ў Маскве масквічы нясуць кветкі і запальваюць свечкі ў памяць аб пакараным смерцю Уладзіславу Кавалёву.
«Ніякіх здарэнняў зафіксавана не было, усё праходзіць досыць мірна і спакойна», — паведаміў суразмоўца агенцтва.
Чакаецца, што на працягу дня да амбасады прыйдзе яшчэ шэраг спачуваючых грамадзян.
«Мы маем інфармацыяй аб тым, што людзі будуць прыходзіць і ў нядзелю. У прыватнасці, аб 11–1 ураніцы да будынка амбасады павінна прыйсці група грамадзян, якая дамовілася пра тое праз Twitter», — дадала крыніца.