Галоўны ідэолаг Салігорскага раёну М.І.Маскевіч не ўзгадніў просьбу мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы (ТБМ) аб правядзенні 5-й агульнанацыянальнай дыктоўкі на верш Максім Танка “Родная мова”, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы. Адмову ў правядзенні мерапрыемства, якое мусіла адбыцца 15 сакавіка ў адной з залаў Цэнтральнай бібліятэкі ці класе адной з гарадскіх школаў, чыноўнік у сваім пісьмовым адказе аніяк не матываваў.
Гэта ўжо не першая марная спроба салігорскай філіі ТБМ наладзіць супрацу з мясцовымі чыноўнікамі.