18 сакавіка ў Мінску праходзіць з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Як паведаміла старшыня партыі Ірына Вештард, на з’езд вылучана 76 дэлегатаў з правам голасу ў таемным галасаванні і 20 — з правам дарадчага голасу. «Гэтыя 20 дэлегатаў прадстаўляюць Гомельскую і Магілёўскую вобласці Там у структур няма юрыдычнага адрасу, таму яны афіцыйна не зарэгістраваныя, а значыць, галасаваць на з’ездзе не могуць Тым не менш, усё адно ў нас ёсць прадстаўнікі ўсіх абласцей», — патлумачыла Вештард.

Паводле яе слоў, гэта чарговы з’езд, асноўная задача якога — абраць кіруючыя органы партыі.

«Паколькі папярэдні з’езд не быў прызнаны Міністэрствам юстыцыі, у нас цяпер афіцыйна няма ні старшыні, ні кіруючага органа, ні цэнтральнага камітэта партыі, ні цэнтральнай рэвізійнай камісіі Нам важна абраць гэтыя органы,
а потым мы ўжо можам абмяркоўваць і іншыя пытанні. Змяненне статута і гэтак далей «, — паведаміла кіраўнік партыі.

Пытанне аб удзеле партыі ў маючых адбыцца парламенцкіх выбарах на парадку дня не стаіць, паведаміла Вештард. «Але калі хтосьці паставіць такое пытанне, мы яго разгледзім», — дадала яна.

XIII (паўторны) з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прайшоў у Мінску ў чэрвені 2011 года. На ім кіраўніком партыі была абраная Ірына Вештард, за якую прагаласавалі 77 дэлегатаў пры адным голасе супраць і сямі тых, хто ўстрымаўся. Мінюст не прызнаў вынікі гэтага з’езду легітымнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?