Сурвіла:
«Спачуваю з глыбіні сэрца спадарыні Кавалёвай, маці Уладзіслава. Цяжка сабе ўявіць большае гора.
Веру адвакатам, што віны гэтых хлапцоў суд адэкватна не даказаў. Непамілаванне іх і спешны расстрэл сведчаць пра нялюдскасць сучаснага рэжыму ў Беларусі. На жаль, дзеля яго Беларусь траціць усе шанцы заняць пачэснае месца ў сям’і народаў Еўропы.
Што да перавозу Сяргея Каваленкі ў псіхіятрычны шпіталь, уважаю гэта проста цынізмам, здзекам над тымі, хто клапоціцца пра лёс і жыццё выдатнага чалавека, адзіная віна якога — любоў да Беларусі.
Вяртаемся назад у турму народаў».