Дар’я Домрачава выйграла заключную гонку апошняга этапа Кубка свету па біятлоне (Ханты-Мансійск, Расія), выйграўшы сёння мас-старт на 12,5 км.

Беларуска прабегла дыстанцыю за 39 хвілін 1,4 секунды (1+0+0+2), на 10 секундаў апярэдзіўшы Тору Бергер з Нарвегіі.

Магдалена Нойнер зрабіла на перадапошняй стральбе 4 промахі, што і вырашыла вынік гонкі (0+0+4+2).

Такім чынам Дар’я Домрачава выйграла 6 гонак у сезоне 2011–2012.
Яна выйграла самую першую гонку сезона (індывідуальную ў шведскім Эстэрсундзе), а таксама мас-старт у Антхольцы і тры гонкі пераследу (Хохфільцэн, ЧС у Рупольдынгу, і ўчора ў Ханты-Мансійску).

У гэтым сезоне яна таксама заваявала 6 срэбраных і 6 бронзавых медалёў на этапах кубка свету.

Да Малога крышталёвага глобуса ў гонцы пераследу дадаецца Малы крышталёвы, як летась, у мас-старце.
Вялікі крышталёвы глобус узяла Магдалена Нойнер (1216). Другое месца ў агульным заліку Кубка свету -- у Дар'і Домрачавай (1188).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?