Напярэдадні 25 сакавіка Нікаля Сарказі накіраваў Аляксандру Мілінкевічу ліст падтрымкі.

Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч атрымаў сёння ліст са словамі падтрымкі ад кандыдата на пасаду прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі.

У лісце, між іншага, Нікаля Сарказі адзначае:

«Хачу выказаць Вам, гэтак сама, і усім актывістам дэмакратычных сілаў Беларусі мае найлепшыя пажаданні ў 2007 годзе. У Вашай цяжкай барацьбе за перамогу справядлівасці і дэмакратыі будзьце ўпэўненымі ў маёй самай поўнай падтрымцы.»

Нікаля Сарказі выказаў спадзяванне, што сітуацыя ў Беларусі зменіцца ў найбліжэйшы час, што дазволіць яму наведаць Мінск.

«Спадзяючыся, што ў хуткім часе ў мяне будзе магчымасць сустрэцца з Вамі ў Мінску, выказваю Вам мае запэўніванні ў найвялікшай павазе», — сказаў Нікаля Сарказі

Нагадаем, што Нікаля Сарказі з’яўляецца міністрам унутраных справаў Францыі, лідэрам кіруючай партыі Саюз за народны рух, і, найверагодна, будучым прэзідэнтам Францыі.

Паводле Milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0