Федэральны сход Германіі абраў новым прэзідэнтам краіны праваабаронцу і былога лютэранскага пастара з былой ГДР Яахіма Гаука.

За кандыдатуру Гаука прагаласаваў 991 дэлегат Федэральнага сходу, пра гэта паведаміў спікер ніжняй палаты парламента Норберт Ламерт.

Яго галоўны супернік, былая журналістка Беата Кларсфельд, якая займалася пошукам нацыстаў, атрымала 126 галасоў.

Гаук быў вылучаны адзіным кандыдатам у прэзідэнты Германіі ад урадавай кааліцыі і апазіцыйных сацыял-дэмакратаў і «зялёных».

Пасада прэзідэнта стаў вакантнай пасля адстаўкі 17 лютага Крысціяна Вульфа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?