Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе 19 сакавіка возьме ўдзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС, паведаміла прэс-служба кіраўніка Беларусі.

«Прэзідэнты абмяркуюць далейшае ўзаемадзеянне дзяржаў інтэграцыйнага аб’яднання ва ўмовах стварэння і развіцця Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана», —
сказана ў прэс-рэлізе.

У сваю чаргу, прэс-служба прэзідэнта Расіі паведамляе:

кіраўнікі дзяржаў — членаў Міждзяржсавета ЕўрАзЭС абмяркуюць пытанні далейшай інтэграцыі на еўразійскай прасторы. У пасяджэнні прымуць удзел кіраўнікі Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана, а таксама лідэры дзяржаў-назіральнікаў (Арменія, Малдова і Украіна).

«Будучая сустрэча мае вялікае значэнне для далейшага ходу еўразійскай эканамічнай інтэграцыі

Чакаецца, што лідэры дзяржаў-членаў прымуць рашэнні, якія ўдакладняюць контуры будучых рэгіянальных інтэграцыйных працэсаў», —
гаворыцца ў паведамленні.

У часе маючай адбыцца сустрэчы кіраўнікі дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС

прымуць рашэнне адносна базавых прынцыпаў праекта дамовы, які прадугледжвае пераўтварэнне ЕўрАзЭС у новае інтэграцыйнае аб’яднанне.
Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута на папярэднім саміце 19 снежні 2011 года ў Маскве.

Акрамя таго,

будуць разгледжаны пытанні пачатку працы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
ЕЭК дзейнічае ад 1 лютага 2012 года, старшынёй калегіі ЕЭК з’яўляецца Віктар Хрысценка.

«Рашэнні маючага адбыцца ў Маскве пасяджэння кіраўнікоў дзяржаў закліканы надаць новы імпульс інтэграцыйным працэсам на еўразійскай прасторы», — сказана ў прэс-рэлізе.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмяркуюць аспекты далейшай інтэграцыі, у прыватнасці уніфікацыю пашпартна-візавага кантролю ў дзяржавах — членах Мытнага саюза, накіраваную на забеспячэнне свабоднага перамяшчэння грамадзян па тэрыторыі трох краін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?