Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 20 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовыя, днём часам ападкі (дождж, мокры снег). На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 6–11 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы 15–20 м/с, месцамі ў паўночных раёнах да 23 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 3 — плюс 3°С,

днём 2–8°С вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе плюс 9–12°С.

У Мінску 20 сакавіка воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), днём часам дождж. Вецер заходні 6–11 м/с, парывы 15–20 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 1 — плюс 1°С, днём 5–7°С вышэй за нуль.

21 сакавіка сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, па поўначы краіны — з мокрым снегам. Вецер заходняй чвэрці 6–11 м/с, у паўднёвых раёнах парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра: ноччу 0 — плюс 7°С, па поўначы пры праясненнях да мінус 3°С; днём 3–9°С вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе плюс 10–13°С.

22 сакавіка чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра:

ноччу 0 — плюс 7°С, днём 4–11°С вышэй за нуль, па захадзе плюс 12–15°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?