18 сакавіка ў Мінску прайшоў дабрачынны канцэрт «Добрая нядзеля!», арганізаваны ў падтрымку маладой беларускай мастачкі Стасі Майстрэнкі, якой патрэбны сродкі на лячэнне саркомы лёгкіх.

У канцэрце ўзялі ўдзел Руся, Паліна Рэспубліка, гурты CherryVata Crew, «Сундук» і BosaeSonca.

 Спявае Ганна Хітрык (праект "Сундук").

Спявае Ганна Хітрык (праект "Сундук").

Кошт уваходу на канцэрт быў роўны добраахвотнаму ахвяраванню на лячэнне Стасі Майстрэнкі.
Акрамя таго, падчас мерапрыемства прайшоў аўкцыён-распродаж карцін розных мастакоў і самой Стасі. Усяго арганізатарам удалося сабраць прыблізна 12 млн. рублёў.

Стася Майстрэнка з-за хваробы не змагла прысутнічаць на канцэрце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?