Сістэмы ацяплення ў Мінску пераведзены ў рэжым прапальвання. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук.
Гэта звязана з тым, што тэмпература знадворнага паветра на працягу бліжэйшага часу будзе плюсавой, і толькі праз тыдзень чакаецца яе нязначнае зніжэнне.
У адміністрацыйных, прамысловых будынках у выхадныя дні прапанавана ацяпленне адключаць, у жыллёвым фондзе — разгледзець пытанне аб адключэнні цяпла ў месцах агульнага карыстання.
«Аднак тут трэба падыходзіць выбарачна, таму што на сценах пакояў, якія мяжуюць з месцамі агульнага карыстання, можа з’явіцца сырасць», — адзначыў Анатоль Лаўнічук.
У цэлым, паводле яго слоў, ацяпляльны сезон у сталіцы блізіцца да завяршэння, яго пік пройдзены. Цалкам ацяпленне будзе адключана тады, калі дадуць магчымасць умовы надвор’я. Рашэнне аб адключэнні цеплазабеспячэння дамоў прымаецца ў выпадку, калі сярэднясутачная тэмпература знадворнага паветра на працягу пяці дзён складае 8 градусаў цяпла, а для дзіцячых садоў і
З 2013 года ў Беларусі адключэнне ацяплення ў жыллёвым фондзе, дзіцячых дашкольных установах, школах і бальніцах будзе ажыццяўляцца згодна з новымі ўмовамі. Вясной наступнага года падача цяпла ў жылых дамах будзе прыпыняцца, калі сярэднясутачная тэмпература знадворнага паветра на працягу трох дзён будзе трымацца на ўзроўні 8 градусаў вышэй за нуль, у дзіцячых садах і