У ім бяруць удзел прэзідэнты Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана, а таксама прэзідэнты Арменіі, Малдовы і Украіны — дзяржаў, якія маюць статус назіральніка пры супольнасці.

Расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў калегам абмеркаваць асноўны пункт парадку дня. «У нас асноўны пункт у парадку дня тычыцца выканання дамоўленасцяў пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС ад 19 снежня 2011 года аб рэарганізацыі ЕўрАзЭС. Я нагадаю, што адбывалася тады: мы абмяркоўвалі гэту тэму, прагучалі прапановы тады нават неадкладна ліквідаваць ЕўрАзЭС, але потым, параіўшыся, мы вырашылі, што ўсё-такі працэс павінен насіць цывілізаваны характар, ён павінен адбывацца ў вызначаных прававых межах», — цытуе кіраўніка расійскай дзяржавы РІА Новости.

Гэта першая сустрэча лідараў у такім фармаце пасля таго, як 1 студзеня 2012 года запрацавала Адзіная эканамічная прастора Беларусі, Казахстана і Расіі.

Дагавор аб заснаванні ЕўрАзЭС быў падпісаны 10 кастрычніка 2000 года ў Астане і ўвайшоў у сілу 30 мая 2001 года пасля яго ратыфікацыі ўсімі дзяржавамі-членамі. Членамі Еўразійскай эканамічнай супольнасці з моманту яе стварэння з`яўляюцца пяць дзяржаў — Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. З мая 2002 года статус назіральніка пры ЕўрAзЭС маюць Украіна і Малдова, са студзеня 2003 года — Арменія. Статусам назіральніка таксама валодаюць Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт, Еўразійскі банк развіцця.

Для кіравання інтэграцыйнымі працэсамі ў фарматах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы сфарміравана Еўразійская эканамічная камісія. Камісію, якую вырашана размясціць у Маскве, узначаліў Віктар Хрысценка, раней міністр прамысловасці і гандлю РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?