Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (МФПЧ) 19 сакавіка распаўсюдзіла заяву, у якой асудзіла пакаранне смерцю Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

«Іх пакаранне — ілюстрацыя поўнай адсутнасці незалежнай судовай сістэмы ў Беларусі, таму што віна гэтых двух маладых людзей не была ясна даказана, а судовы працэс не быў справядлівы. Гэты расстрэл больш падобны на спробу прымусіць замаўчаць двух важных сведак», — заявіла кіраўнік МФПЧ Сухайр Белхасен.

Яна падкрэсліла, што Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе, дзе прымяняецца смяротная кара. «Больш як 70% краін па ўсім свеце адмянілі такое пакаранне. Гэтымі пакараннямі ўлады Беларусі, на жаль, выбралі супрацьлеглы шлях», — сказала Белхасен.

Яна зноў заклікала беларускія ўлады адмяніць смяротную кару або ўвесці мараторый на яе прымяненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?