Як піша сайт Хартыя’97 са спасылкай на свае ананімныя крыніцы, літоўскія бізнэсоўцы выступаюць супраць увядзення санкцый на лукашэнкаўцаў. Сайт звязвае гэта з прафілактычнымі гутаркамі, якія нібыта праводзіліся з літоўскімі бізнэсоўцамі ў Беларусі.

Бізнэсоўцы даказваюць, што ў выпадку санкцый Літва будзе губляць 2 мільярды еўра штогод
. У такую суму нібыта ацэньваецца ўвесь гадавы таваразварот Беларусі з Літвой, беларускі транзіт праз Клайпеду і праца літоўскіх прадпрыемстваў у Беларусі.

Між тым, паводле афіцыйнай статыстыкі,

у 2010 годзе таваразварот насамрэч складаў усяго 520 мільёнаў еўра.
«Хартыя’97» сцвярджае, што з пяці сяброў парламенцкага камітэта па замежных справах літоўскага Сойма, якія выступілі з заявай супраць эканамічных санкцый, трое маюць бізнэс у Беларусі, які належыць ім ці іх сем’ям.

Апроч таго, могуць не падтрымаць увядзенне санкцый Латвія і Францыя. Апошняя, разам са Славеніяй, замяшаная ў будаўніцтва гатэля «Кемпінскі» ў Мінску, які будзе належыць мільянеру Юрыю Чыжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?