Напярэдадні выхаду новага трэцяга выпуску «Песьняў Свабоды», напярэдадні Дня Волі 25 сакавіка, гурт Band A прэзэнтуе на сайце «За Свабоду!» сваю новую кампазыцыю «Рэвалюцыя». Нягледзячы на выбуховую назву, гэта вельмі лірычны, просты і шчыры твор. Мяркуючы па водгуках у Livejournal’e, песьня ўжо сталі гітом.

ZigZag прэзэнтаваў у сеціве кліп з правакацыйнай назвай «Тры расейскія літары!!!». Кліп зроблены ў выглядзе красьлюнкавага мульціка, але дзецям яго глядзець, бадай што, не рэкамэндуецца.

Калі папярэдні кліп гурту на песьню «Song Of The Wave» пэрыядычна зьяўляецца на беларускіх музычных каналах, то гэтага, па зразумелых прычынах, на тэлеакранах чакаць не даводзіцца. Рэжысэрам і аніматарам выступіў сам аўтар кампазыцыі — вакаліст і гітарыст гурту Ігар Загумёнаў. 11 сакавіка ў фальварку «Добрыя мыслі» адбудзецца unplugged-прэзэнтацыя гэтага нефарматнага кліпу.

З выкарыстаньнем інфармацыі «За Свабоду!», «Музыкальная газета»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0