Першая вясновая навальніца прагрымела напярэдадні вечарам у Віцебску, паведаміла вядучы інжынер-сіноптык Віцебскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Барадзёнак.

Як і водзіцца, навальніца прайшла з дажджом, грымотамі і моцнымі парывамі ветру, якія дасягалі 22 м/с, а перадумовамі для яе фарміравання стала сутыкненне двух неаднародных па тэмпературы паветраных мас -- вельмі цёплай і вельмі халоднай. Ацаніць гэту рэдкую прыродную з'яву змаглі толькі жыхары абласнога цэнтра, дадала Людміла Барадзёнак, адзначыўшы, што сакавіцкія навальніцы фіксуюцца сіноптыкамі раз у 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?