Андрэй Герашчанка, які працаваў начальнікам аддзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска, але быў звольнены за ўдзел у прарасійскім руху, выступіў на сайце інфармацыйнага агенцтва Regnum з артыкулам «Ці будуць «беларускія камсамольцы» бараніць Лукашэнку?»

Герашчанка піша, што дзяржаўныя аддзелы па справах моладзі не маюць грошай. Так, раённы аддзел аддзел па справах моладзі ў Віцебску, у якім працаваў ён, на правядзенне мерапрыемстваў атрымліваў толькі каля 1000 даляраў на год.

«Не дамогся асаблівых поспехаў і БРСМ, хаця толькі ў 2011 годзе на фінансаванне яго было выдзелена амаль 21 мільярд рублёў,
што склала каля 98 працэнтаў усіх выдаткаў на моладзевую палітыку. Так, колькасць арганізацыі даведзеная да паўмільёна чалавек, аднак рэальны ўплыў БРСМ на моладзевае асяроддзе, мякка кажучы, нашмат меншы і ніжэйшы», — піша Герашчанка.

Былы чыноўнік выказаўся і пра ўдзел членаў БРСМ у прэзідэнцкіх выбарах. «Дарэчы,

шэраговыя члены не любяць працы назіральнікамі і членамі выбарчых камісій, бо на іх імкнуцца перакласці найбольш фармальныя і непрыемныя абавязкі — у выпадку выбарчых камісій гэта разгрузка і пагрузка мэблі, хаджэнне па прыватным сектары, нязручныя дзяжурствы і д.п.»

Не стрымлівае сябе Герашчанка ў параўнаннях. «Я неяк на курсах начальнікаў аддзелаў па справах моладзі ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце задаў прамое пытанне аднаму з сакратароў БРСМ — маўляў, у Гітлера быў гітлерюгенд, які, пры ўсіх іншых умовах, абараняў звар’яцелага фюрэра да канца — нешчаслівыя адурманеныя фашызмам юнакі загінулі, страляючы фаўстпатронамі па савецкіх танках у Берліне,

а вось вы, сённяшнія члены БРСМ, гатовы бараніць Лукашэнку, калі сітуацыя захістаецца?

Актывіст БРСМ разгубіўся і глядзеў на мяне, як на ненармальнага, упершыню, магчыма, задумаўшыся пра сэнс майго пытання. Уцямнага адказу ад яго я так і не атрымаў».

Герашчанка лічыць, што ўся праблема заключаецца ў амаль поўнай адсутнасці палітычнай і грамадзянскай пазіцыі ў БРСМ.

«І калі ў бліжэйшы час не адбудзецца сур’ёзных зменаў у такіх падыходах, прорва паміж большай часткай моладзі і дзяржавай будзе імкліва нарастаць», — рэзюмаваў аўтар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?