Мы квітнеем!
Усе спяваюць, танчаць, перамагаюць — заўсёды, паўсюль і ва ўсім! Усе самыя разумныя, а жанчыны — самыя прыгожыя. Дзеці кепска пішуць ЦТ? Адмяніць гэтае ганебнае ЦТ і ўсё! Вы, беларусы, размаўляеце і пішаце не на сваёй роднай мове, гаворыце з акцэнтам і пішыце «пад акцэнт»… Ёсць у вас і гуглы, і яндэксы, і айфоны, і смартфоны з планшэтамі, але малпам таксама можна даць электронныя мікраскопы, якімі яны будуць паспяхова калоць арэхі. Без портак, але ў капелюшы: мора эканамістаў без эканомікі, акіян гісторыкаў, якія славяць чарговы росквіт, натоўпы кандыдатаў, дактароў навук і акадэмікаў без навукі…
Нават нанатэхналогіі ёсць без выкарыстання.
На беларускай няма тэрмінаў па фізіцы? Хімія па-беларуску не гучыць? Чамусьці ўкраінцы такіх праблем не ведаюць. Яны ведаюць і цэняць сваю мову. І латышы сказалі на рэферэндуме «так» сваёй роднай мове, а не «вялікай і магутнай» чужой. Беларусам застаецца «песть исчо по-рускю».

Хочаце, каб дзеці паразумнелі? З чаго б ім разумнець?

Якія бацька з маткай, такое і дзіцятка! Раней у кожным класе былі па 2–3 двоечнікі-дурні, цяпер — па 2–3 вучні з класа штосьці кемяць, а астатнія круцяць у руках свае мабільнікі-дэбільнікі. Радавацца трэба, што дзеці тупеюць: такім лягчэй жыць, такімі лягчэй кіраваць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?