Запланаваны на 22–23 сакавіка візіт у Беларусь прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава пераносіцца. Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-аташэ пасольства Украіны Аляксей Емяльяненка.

«Падрабязнасцяў пакуль няма. Візіт пераносіцца на невялікі тэрмін», — сказаў ён.

Раней паведамлялася, што Азараў плануе наведаць Беларусь 22–23 сакавіка. Чакалася, што падчас візіту Азараў сустрэнецца ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам і сваім беларускім калегам, прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?