Як паведамілі ў Першамайскім РУУС Мінска, у адной са сталічных бальніц будаўнічая брыгада рабіла касметычны рамонт памяшканняў.

Падчас працы трое маладых рабочых угледзелі кабінет, дзе персанал бальніцы пакідаў свае рэчы. Выбраўшы момант, яны праніклі ў памяшканне і выкралі 100 даляраў і 700 тысяч рублёў.

Пасля працы хлопцы падзялілі грошы пароўну і патрацілі іх на ўласныя патрэбы. Лекары жа, выявіўшы страту, звярнуліся ў міліцыю. Усё гэта адбывалася 23 лютага.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС вылічылі падазраваных у здзяйсненні крадзяжу і затрымалі іх. Затрыманымі апынуліся раней судзімыя за маёмасныя злачынствы мінчане 20–26 гадоў. У дачыненні да іх 23 лютага заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?