Як піша люблянскае выданне Dnevnik, праўдападобна, што 23 сакавіка рашэнне адносна санкцыяў супраць Мінску ўсё ж будзе прынятае. Dnevnik таксама ўдакладняе, што 21 сакавіка, гэта пытанне будзе абмеркаванае на ўзроўні еўрапейскіх амбасадараў. Калі згода паміж імі будзе дасягнутая, то ў пятніцу рашэнне будзе прынятае без абмеркаванняў. Калі ж згоды не атрымаецца, абмеркаваньне працягнецца ў пятніцу ўжо на ўзроўні кіраўнікоў МЗС.

Паводле славенскіх аглядальнікаў, Любляна ўжо не будзе блакаваць кандыдатуру беларускага алігарха Юрыя Чыжа — партнёра славенскай фірмы Riko (не так даўно гэтая кампанія атрымала ў Беларусі кантракт у 100 мільёнаў ёўра). Як вынікае з інфармацыі з дасведчаных крыніцаў, акрамя Чыжа, у так званым «чорны спіс» унесеныя некалькі кампаній іншага беларускага мільярдэра Уладзіміра Пефціева. Супраць самога алігарха ўжо ўведзеная забарона на ўезд у краіны ЕС, ягоныя актывы замарожаныя, і гэтая справа разглядаецца ў Еўрапейскім судзе ў Люксембургу.

Гэта вышэйшая судовая інстанцыя ЕС, і яе рашэньні не могуць быць абскарджаныя.

Напярэдадні славенскі міністр замежных справаў Карл Эр’явец заявіў,

што ў выпадку такога комплекснага падыходу ягоная краіна будзе падтрымліваць санкцыі.
Сёння ведамства Эр’яўца выступіла з рэзкай заявай у сувязі са смяротным выракам двум маладым беларусам. Гэты прысуд рэжым ажыццявіў вельмі імкліва, нягледзячы на недастатковую доказную базу і шматлікія звароты да Лукашэнкі з боку кіраўнікоў ЕС аб прыпыненні смяротнага пакарання. МЗС Славеніі, якая рашуча выступае супраць смяротных выракаў, назвала расстрэлы Канавалава і Кавалёва жорсткім і бесчалавечным прысудам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?