Журналіст тэлеканала «Белсат» атрымаў даведку з Маскоўскага РАУСа Брэста, дзе ён зарэгістраваны, у якой тлумачыцца прычына забароны на выезд за мяжу.

«Ухіленне ад з’яўлення на мерапрыемствы па прызыву на вайсковую службу, службу ў рэзерве».

А прэтэнзія нібыта сыходзяць ад Міністэрства абароны Беларусі яшчэ з 5 сакавіка.

Як паведаміў Міхась Янчук, ён сустрэўся з ваенкомам Брэста палкоўнікам Сіжуком. Той сказаў, што з боку яго ведамства да журналіста прэтэнзій няма. І назваў прычыну забароны на выезд, указаную ў дакуменце РАУСа, непаразуменнем. Параіў звяртацца ў міліцыю, каб яны разабраліся, дзе канкрэтна дапусцілі памылку.

Бо ў 39-гадовага Міхася прызыўны ўзрост скончыўся 12 гадоў назад.

Міхась Янчук на наступным тыдні збіраецца сустрэцца з начальнікам Аддзела грамадзянства і міграцыі Маскоўскага раён Брэста. Падчас папярэдняй размовы ён сцвярджаў, што прэтэнзіі сыходзяць менавіта з вайсковага ведамства. Таму журналіст не спадзяецца, што новая размова будзе прадуктыўнай.

Нагадаем, Міхася Янчука не выпусцілі з краіны 15 сакавіка. Яму паставілі ў пашпарт штапм з забаронай на выезд.

Разам з Янчуком такую ж прычыну ў якасці адмовы ў выездзе з краіны назвалі шэф-рэдактару «Нашай Нівы» Андрэю Дынько і праваабаронцу Андрэю Бандарэнку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?