Алег Груздзіловіч прысутнічаў на ўсіх пасяджэннях па справе Дзмітрыя Канавалава і Улада Кавалёва. Цяпер на сайце радыё «Свабода» штодня
Алег Груздзіловіч: Працэс быў цікавым, гучным. Ён закончыўся, а людзі ўсё адно не вераць. Сябры не вераць, дзеці не вераць. Вось і даводзілася ім на пальцах тлумачыць, што там было. Самому аналізаваць, чуць меркаванні іншых людзей.
«Наша Ніва»: Пытанняў справа пакінула шмат?
АГ: Дастаткова. Нестыкоўкі былі нават у галоўных доказах віны, як відэа. Здавалася б, там усё відавочна. Вось чалавек з сумкай, потым яе пакідае, нешта націскае ў кішэні, гучыць выбух. Размаўляеш потым з судэкспертам і бачыш, што тут нешта наклалі, там выразалі тры секунды. На працэсе пракурор разбіраў відэа з метро, а вось зрабіць гэта адвакату адмовілі. Чаму? На гэтае відэа часта спасылаюцца сваякі ахвяр, простыя людзі. Маўляў, там усё відаць. А на справе ж пытанні застаюцца.
«НН»: А што яшчэ?
АГ: Загадкавым застаецца пытанне, ці мог сам Канавалаў стварыць такую бомбу. Мне літаральна сёння [20 сакавіка — «НН»] тэлефанаваў
«НН»: А Вы даяце адказ на пытанне, хто ўсё ж узарваў метро?
АГ: Пакуль гэта немагчыма. У пэўным сэнсе суд, як царква: нехта верыць, а нехта — не.
«НН»: Дык хаця б адказ на пытанне, ці мелі Кавалёў з Канавалавым дачыненне да выбуху можна даць?
АГ: Мелі. Відавочна, без іх не абышлося. Хаця роля Кавалёва менш пэўная.
«НН»: Кропка ў справе пастаўленая пасля расстрэлу хлопцаў?
АГ: З афіцыйнага боку — так. Калі прагучыць новы выбух, то тады ні пра якую кропку гаварыць не выпадае. Калі ў 2005 у Віцебску прагучаў першы выбух, то мы паставіліся неяк з недаверам, думалі, бандыты. У
«НН»: Якое Вашае стаўленне да выканання прысуду?
АГ: Нават калі пагадзіцца з судом, то роля Кавалёва застаецца другаснай ці нават трэцяраднай. На допытах Кавалёў казаў, што спрабаваў адгаварыць Канавалава ісці. Казаў: «Можа, не пойдзеш?» Ён відавочна не заслугоўваў смяротнага пакарання. Можна было чакаць даўжэй, не прыводзіць у выкананне гэты прысуд. Хаця, магчыма, зрабілася гэта для таго, каб прадэманстраваць наш асаблівы шлях.