Разам з сабой на спатканне з мужам яна ўзяла 9-месячную дачку. Алена Каваленка паведаміла, што Сяргей з цяжкасцю прыйшоў на спатканне — праз некалькі хвілін пасля таго як яно распачалося паміж іншымі вязнямі і іх сваякамі.

Яна таксама паведаміла, што тэмпература цела Сяргея трымаецца ў межах 35 градусаў, вага — 50 кілаграмаў.

Яму па-ранейшаму прымусова ставяць кропельніцы і, як паведаміла кіраўнік медсанчасткі турмы, заўтра да Сяргея будзе выкліканы ўрач-рэаніматолаг, з якім яны будуць раіцца пра новыя захады ў справе вывядзення палітвязня з галадоўкі. Не выключана, што яго пачнуць прымусова карміць.

Як паведаміла Алена Каваленка, падчас гадзіны спаткання з Сяргеем побач з імі знаходзіліся трое супрацоўнікаў міліцыі, якія забаранялі размаўляць на тэму палітыкі.

***

Нагадаем, што Сяргей Каваленка пачаў галадоўку яшчэ 19 снежня 2011 года. Праз 30 дзён пад ціскам адміністрацыі Віцебскага СІЗА ён яе прыпыніў. І ўзнавіў 8 лютага, пасля таго, як у інтэрнэце з’явіўся абразлівы відэаролік, патаемна зняты ў віцебскім СІЗА, дзе паказана, як ён ужывае ежу.

Каваленка асуджаны 24 лютага 2012 года за ўхіленне ад пакарання ў выглядзе абмежавання свабоды на 2 гады і 1 месяц зняволення. А да абмежавання волі ён прысуджаны за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў студзені 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?