Еўрасаюз будзе вымушаны пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі, калі палітзняволеныя ў краіне не будуць вызвалены. Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на прэс-канферэнцыі ў Берліне 21 сакавіка.

«Мы спадзяемся, што палітычныя зняволеныя будуць вызвалены. Калі не, ЕС будзе вымушаны ўвесці чарговыя санкцыі», — цытуе кіраўніка МЗС Польскае агенцтва друку.

Сікорскі ўдзельнічаў у Берліне ў трохбаковай сустрэчы з кіраўнікамі нямецкага і расійскага знешнепалітычных ведамстваў Гіда Вестэрвеле і Сяргеем Лаўровым.

Савет ЕС разгледзіць спіс беларускіх прадпрыемстваў і бізнесменаў, да якіх могуць быць прыменены санкцыі, у Бруселі 23 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?