Украіне ў выпадку ўваходжання ў Мытны саюз неабходна мяняць Канстытуцыю, і для ўнясення паправак у Асноўны закон можа спатрэбіцца ўсеўкраінскі рэферэндум. Пра гэта заявіў 21 сакавіка ўкраінскі прэзідэнт Віктар Януковіч.

Масква запрашае Кіеў у Мытны саюз і Еўразійскі саюз, абяцаючы пасля ўваходжання ўнутрырасійскія цэны на энерганосьбіты. Аднак Кіеў пакуль прапаноўвае супрацоўніцтва з МС у фармаце «3 + 1».

«Калі нам уваходзіць у Мытны саюз, мы павінны змяніць Канстытуцыю законным спосабам.

Калі не ў парламенце, то трэба праводзіць усеўкраінскі рэферэндум, на рэферэндуме народ павінен вызначыцца: уваходзіць ці не ўваходзіць»,
 — сказаў Януковіч падчас сустрэчы з прадстаўнікамі царквы і рэлігійных арганізацый.

Ён дадаў, што Украіна па Канстытуцыі на сённяшні дзень не мае права ўваходзіць у аб’яднанні, якія маюць наддзяржаўныя рэгулятары.

Раней Януковіч заяўляў, што магчымасць уваходжання Кіева ў МС Расіі, Казахстана і Беларусі будзе залежаць ад вынікаў працы гэтага саюза.

Украіна з’яўляецца назіральнікам у ЕўрАзЭС. Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў 19 сакавіка заявіў, што дзяржавы — назіральнікі ў ЕўрАзЭС атрымаюць прывілеі ў выпадку далучэння да Мытнага саюза, у адваротным выпадку ў іх могуць узнікнуць пэўныя складанасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?